Élisabeth Badinter / Уладзіслаў Гарбацкі
Librería Samer Atenea
Librería Aciertas (Toledo)
Kálamo Books
Librería Perelló (Valencia)
Librería Elías (Asturias)
Donde los libros
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
Эсэ францускай філёзафкі Элізабэт Бадэнтэр пра страйк улоньняў, які хвалюе сьвет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў ХХ стагодзьдзі кабеты ў заходнім сьвеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць зь ягонымі наступствамі.У ім гучаць тэмы, якія філёзафка ўздымала ў сваіх іншых творах: як сучаснай кабеце спалучыць мацярынства і прафэсійны рос квіт, праблематычнасьць і складанасьць мацярынства, канфлікт паміж ролямі маці і жанчыны, безупынная рызыка вяртаньня кансэрватыўнага бумэрангу, які ставіць пад сумнеў фэмінісцкія заваёвы і інш.Але ёсьць у эсэ і прынцыпова новая тэма і новыя акцэнты - тонкае і крытычнае фэмінісцкае тлумачэньне дэмаграфічнага запавольваньня, а дзе-нідзе - крызісу, у разьвітых індустрыяльных краінах. Дэмографы, сацыёлягі, палітыкі і эканамісты, якія спрабуюць разабрацца з гэтай зьявай, часта не прыслухоўваюцца да фэмінісцкіх аргумэнтаў. І дарма, на думку Э. Бадэнтэр, бо такім парадкам ігнаруецца ціхі і глыбокі бунт кабетаў, які праяўляецца ў адмове ад мацярынства - часовай або прынцыповай і канчатковай. Адмова ад мацярынства і позьняе мацярынства грунтуюцца на фундамэнтальнай, „няскончанай' рэвалюцыі, якая, як сьцьвярджае Бадэнтэр, аддзяліла статус жанчыны ад статусу маці. Кантроль за фэртыльнасьцю з дапамогай кантрацэпцыі і спаронаў, а таксама доступ да адукацыі і эканамічная незалежнасьць ня толькі дазволілі жанчынам здабыць радыкальную эмансыпацыю, а амаль дасягнуць роўнасьці ў грамадзкім жыцьці. На шляху да рэальнай роўнасьці, аднак, застаюцца прынцыповыя перашкоды. Дасюль трывае няроўнасьць палоў унутры сям’і. Яна ляжыць у аснове ўсіх іншых няроўнасьцяў і праяўляецца ў такой праблеме, як мэнтальны цяжар, якая закранае ці ня ўсіх сучасных кабетаў. Назва эсэ падказвае адно з рашэньняў: мужчыны мусяць паднапружыцца і зрабіць высілак, каб на роўных з сваімі жонкамі і партнэркамі ўдзельнічаць у хатняй гаспадарцы і выхаваньні дзяцей, а дзяржаве трэба адмовіцца ад састарэлых рэцэптаў вырашэньня сацыяльна-эканамічных праблемаў шляхам па збаўленьня жанчынаў іхных правоў і свабодаў.