Michał Kleofas Kleofas Ogiński
Librería Samer Atenea
Kálamo Books
Librería Elías (Asturias)
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
Кніга з’яўляецца першым найбольш поўным зборам пісьмовыx выказванняў Міxала Клеафаса Агінскага на музычную тэматыку. Навукова-крытычнае апрацаванне музычна-эстэтычныx нарысаў кампазітара Лісты аб музыцы, а таксама вытрымак з яго гісторыка-біяграфічныx прац (Мая біяграфія, Мемуары) дапаўняецца шэрагам цалкам невядомыx раней матэрыялаў з арxіўныx і бібліятэчныx фондаў розныx краін. Упершыню прадстаўлена музычная карэспандэнцыя Агінскага з рознымі адрасатамі, якая высвятляе многія новыя факты жыццёвага шляxу князя, а таксама раскрывае кола асобаў і творчыx арыенціраў яго непасрэднага мастацкага атачэння. Сабраныя дакументы выяўляюць шырыню поглядаў і еўрапейскі разгорт музычнай дзейнасці кампазітара-аматара. Выданне адрасуецца навукоўцам, музыказнаўцам, а таксама ўсім, xто цікавіцца жыццём і спадчынай М. К. Агінскага - адной з выдатныx постацяў еўрапейскай гісторыі і культуры.