Оскар Уайльд / Вільз О’Фляэрці
Librería Samer Atenea
Kálamo Books
Librería Elías (Asturias)
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты - усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уотан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна спакуслівай філасофіяй, той выказвае лёсавызначальнае жаданне, сакрэт якога захавае партрэт.Упершыню апублікаваны ў 1890 годзе, твор выклікаў скандал: у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх залацінак англамоўнай літаратуры. Гэты твор знішчальнай дасціпнасці на скрыжаванні гатычнай прозы, сацыяльнай сатыры і філасофскай прытчы захапляе сваёй маральнай складанасцю. з хірургічнай дакладнасцю і заразнай весялосцю О. Уайльд выкрывае крывадушнасць і запытвае чытача: дзеля чаго ты жывеш?Пад зіхатлівай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плыня: захапленне мастака Бэзіла Холварда Дорыянам, набрыняная недасказанасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай разбэшчанасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее кошт прыгожага і небяспеку таемнага.