Librería Samer Atenea
Librería Aciertas (Toledo)
Kálamo Books
Librería Perelló (Valencia)
Librería Elías (Asturias)
Donde los libros
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
Пасля 2020 года тысячы беларусаў мусілі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі. Па-рознаму склаўся іх лёс, але кожная іх гісторыя - каштоўная. У гэтый кнізе - галасы тых, хто з нуля, з годнасцю і моцнай надзеяй, пачалі новае жыццё ў польскай Познані - адным з мноства гарадоў, дзе з’явіліся вялікія супольнасці новай беларускай дыяспары.Журналіст Павел Залескі быў адным з тых, хто мусіў выехаць у 2020 годзе. Ён пачаў запісваць для радыё гісторыі тых, хто ў сваіх гарадах і мястэчках выходзіў на плошчы з бел-чырвона-белымі сцягамі, каго арыштоўвалі, катавалі, судзілі, каму давялося з’ехаць з адным заплечнікам і нанова ўладкоўваць сваё жыццё ў чужой краіне. Ён імкнуўся занатаваць тое, як за кароткі час многія з нас эвалюцыянавалі ў сваёй свядомасці, што мы перажылі, аб чым мы тады марылі і што з гэтага атрымалася цяпер. Павел Залескі:Гэта кніга пра беларусаў, якія пасля падзей 2020 года вымушаны былі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі.Усе мае героі - звычайныя беларусы. Яны з таго бел-чырвона-белага рою, які ў 2020 годзе запаўняў вуліцы і праспекты Мінска, Гродна, Брэста, Віцебска, Магілёва, Гомеля і іншых нашых гарадоў, мястэчак і вёсак. Мне хацелася, каб тое, што яны перажылі тады, не забылася і не згубілася. Каб у будучыні пра гэта маглі пачытаць іх нашчадкі і каб, урэшце, маглі ўзгадаць самі ўдзельнікі тых гістарычных падзей, а цяпер яшчэ раз нагадаць сучаснікам.Перада мной былі тыя, хто ніколі раней не ўдзельнічаў у палітычных падзеях, многія не размаўлялі ў Беларусі па-беларуску, а цяпер сталі вучыць мову, цікавіцца гісторыяй сваёй краіны і глядзець на свет беларускімі вачыма. Я хацеў занатаваць тое, як за кароткі час эвалюцыянавалі звычайныя беларусы ў сваёй свядомасці, што яны перажылі і аб чым марылі. Хацелася, каб яны самі ўзгадалі, як іх практычна перамалолі тыя незабыўныя падзеі.Без перабольшвання, падзеі 2020 года - адзін з самых цікавых адрэзкаў нашай сучаснай гісторыі. І кожны з маіх суразмоўцаў зазначаў, што падобнае перажываў упершыню ў жыцці.