Алена Карасцялёва / Віктар Шадурскі
Librería Samer Atenea
Librería Aciertas (Toledo)
Kálamo Books
Librería Perelló (Valencia)
Librería Elías (Asturias)
Donde los libros
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
Гэтая кніга - зборнік эсэ, напісаных студэнтамі-ўдзельнікамі мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Многія з іх апынуліся ў турме, на сабе адчуўшы здзекі з боку лукашэнкаўскага рэжыму. У выніку ўсе яны былі вымушаны пакінуць радзіму. Аднак сёння маладыя галасы тых, каго ў гэтай кнізе мы называем „НЕЗЛАМАНАЕ ПАКАЛЕННЕ', гучаць мацней, чым калі-небудзь раней, даючы нам НАДЗЕЮ на будучыню і ВЕРУ ў сябе ў працэсе станаўлення адзінай народнай СУБ’ЕКТНАСЦІ. Пасля выбараў 9 жніўня 2020 года было арыштавана амаль пяцьдзесят тысяч чалавек, у тым ліку каля дзвюх тысяч палітычных вязняў, а некалькі чалавек былі забітыя ці „зніклі' праз дзеянні рэжыма. Амаль дзесяць адсоткаў насельніцтва было вымушана бегчы з краіны. Мінулі месяцы канфрантацыі, і надышлі гады турэмнага зняволення і жудасных катаванняў затрыманых пад вартай, дзе шмат каго, у тым ліку непаўналетніх, вымушалі гадзінамі стаяць на каленях, збівалі, пазбаўлялі вады і ежы, абражалі словамі і гвалцілі. Аўтары гэтай кнігі былі сярод іх. Арышты, жорсткасць, фізічныя і маральныя катаванні працягваюцца па сягонняшні дзень - то бок, на момант напісання,ужо чатыры гады няспынна.Аднак, як разважае адзін з аўтараў, у гэтым пекле цемры і зверства, нарадзілася нешта цудоўнае - тыя, хто пратэставалі, і тыя, хто спачувалі ім, паступова зліліся ў нешта большае, чым натоўп людзей, якія па розных прычынах апынуліся разам. Праз салідарнасць, узаемадапамогу, узаемны клопат і любоў яны раптоўна апынуліся на шляху да станаўлення НАРОДАМ, годным і прагным перамен.