Librería Samer Atenea
Kálamo Books
Librería Elías (Asturias)
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
ЛЁГІКА АБСУРДУШто адбываецца, калі здаровы сэнс давесьці да абсурду? А калі абсурд раптам аказваецца больш лягічным за рэчаіснасьць?Спадар Брэхт і посьпех - пяцьдзясят кароткіх, дасьціпных і часам жорсткіх гісторый, у якіх звыклы сьвет нечакана перакульваецца з ног на галаву.Тут побач існуюць філязофія і чорны гумар, чалавечая мудрасьць і неверагоднае глупства, жорсткасьць і наіўнасьць. Кожная гісторыя - маленькая пастка для чытацкага розуму.Гэта кніга, над якой сьмяесься, пакуль раптам не разумееш, што сьмяесься з рэчаў, якія адбываюцца навокал.САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У КВАРТАЛСпадар Брэхт і посьпех - адна зь дзесяці кніг знакамітага літаратурнага цыклю Квартал (O Bairro) партугальскага пісьменьніка Гансалу М. Таварэша.У гэтым незвычайным квартале суседнічаюць Брэхт, Валеры, Брэтон, Кальвіна, Эліят ды іншыя вялікія імёны сусьветнай культуры. Але гэта не біяграфіі знакамітасьцяў, а самастойны літаратурны сьвет, дзе кожны герой жыве паводле ўласных, часам вельмі дзіўных законаў.Тут няма нічога лішняга. Некаторыя гісторыі займаюць некалькі старонак, іншыя - усяго некалькі радкоў. І кожная пакідае чытачу прастору для ўласных высноваў.Уся гісторыя чалавецтва ў адным 'Квартале'... - так ахарактарызавала гэты літаратурны сьвет нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.ТАВАРЭШ ПА-БЕЛАРУСКУГансалу М. Таварэш - адзін з найбольш вядомых сучасных партугальскіх пісьменьнікаў. Ягоныя кнігі перакладзеныя на дзясяткі моваў і адзначаныя прэстыжнымі міжнароднымі літаратурнымі прэміямі.Прачытаўшы першую кнігу маладога Таварэша, нобэлеўскі ляўрэат Жузэ Сарамагу заявіў: Калі я яго сустрэну, я дам яму поўху. Гэта нахабства, так добра пісаць у такім маладым узросьце!Пазьней Сарамагу прадказаў Таварэшу Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.Беларуская гісторыя Кварталу пачалася зь нечаканай сустрэчы трох чалавек: пісьменьніка, перакладніка і выдаўца. Выпадковае знаёмства перарасло ў супольны літаратурны праект, дзякуючы якому творы Гансалу М. Таварэша ўпершыню загучалі па-беларуску.