Librería Samer Atenea
Librería Aciertas (Toledo)
Kálamo Books
Librería Perelló (Valencia)
Librería Elías (Asturias)
Donde los libros
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
Кніга дакументальнай прозы Калі я выйду на волю апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі нас у тыя дні.У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю.У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня і гумар. Гэта кніга - напамін пра найлепшых нас, смелых і аб’яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі - і мы такімі застаёмся, - піша Г. Комар у эпілогу.У кнігі - незвычайны дызайн.Гісторыі, расказаныя іншымі, перададзеныя ў кнізе амаль без знакаў прыпынку, а на месцы паўз -доўгія прабелы, якія перадаюць асаблівасці маўлення, глыбокі эмацыйны досвед.Паколькі тэкст насычаны інтэнсіўнымі перажываннямі, дызайн кнігі стварае шмат паветра, каб чытач ці чытачка пачуваліся вольна, каб даць адчуванне бяспекі і клопату. Мовы кнігі - беларуская і руская (з рэдкімі англамоўнымі ўстаўкамі), бо гэта не толькі мастацкі твор, але і дакумент свайго часу.