Librería Samer Atenea
Kálamo Books
Librería Elías (Asturias)
Librería Kolima (Madrid)
Librería Proteo (Málaga)
БЕЛАРУСЬ БЕЗ ФІЛЬТРАГэтая кніга - для турыстаў, замежных і мясцовых.Не для тых, хто прыяжджае глядзець на чыстыя праспэкты і роўныя дарогі,а для тых, хто хоча пазнаць краіну па-сапраўднаму.Гэта падарожны даведнік. Па асабістым досьведзе.Жыцьцё ў турме пасьля пратэстаў 2020 году.Год за годам бяздушная машына рэпрэсій ламае, душыць, забівае. ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯБеларусь паказаная без лёзунгаў і без грыму: абсурднае, сьмешнае,жорсткае, нечакана добрае і вельмі чалавечнае сплятаюцца так,як умее толькі само жыцьцё.Гісторыя аднаго чалавека становіцца люстэркам часуі бязмоўным запрашэньнем зірнуць на ўласнае адлюстраваньне ў ім.Людзі і лёсы, якія закруціліся ў адной бясконцай сьпіралі. ГУМАР ЯК ЗБРОЯКажуць, што часам сьмех - апошняя зброя, якая ў нас застаецца.Што ж... Самы час узбройвацца.Аўтар піша пра Беларусь не як палітоляг і не як публіцыст,а як чалавек, які прайшоў праз усё гэта і захаваў здольнасьцьглядзець на тое, што адбываецца, ясна, сумленна і з лёгкай іроніяй.Толькі моцны характар і пачуцьцё гумару дазваляюць чалавекувыжыць у нечалавечых умовах. ПРА АЎТАРААўтар не зьбіраўся пісаць турэмную прозу.Жыцьцё распарадзілася інакш.Ён прайшоў праз досьвед, які звычайна застаецца за зачыненымі дзьвярыма, і вырашыў распавесьці гэтую гісторыю шчыра: без трагедый і без спробаў прымерыць на сябе гераізм.Гэтая кніга стала для аўтара спосабам асэнсаваць перажытае і адначасова падарункам чытачу, які хоча зразумець Беларусь не па загалоўках навінаў, а праз сумленны чалавечы досьвед.